Вытворчасць і продаж оптам жаночай ніжняй бялізны

 

Helena - бялiзна для дзяўчат і жанчын, якія цэняць вытанчанасць і камфорт! Мы вырабляем жаночую бялізну і гарсэтныя вырабы пад гандлёвай маркай Helena (бялізна з бавоўны, станікі, жаночыя трусы, камплекты жаночыя, камбінацыі i iншае). Больш падрабязна можна прачытаць на асноўным сайце Helena.by

 

Пра нас

 

   Наша фірма "Стыль-Інвест" вырабляе жаночую бялізну і гарсэтныя вырабы пад гандлёвай маркай "Helena" (станікі, жаночыя трусы, камплекты, камбінацыі, пеньюары, кашулі, паясы для панчохаў і іншыя вырабы).

На рынку гарсэтных вырабаў мы ўжо працуем 10 гадоў і зарэкамендавалі сябе з добрага боку, як па якасці, так і па дызайне нашых мадэляў. Высокая якасць тканінаў, ідэальнае аздабленне, шырокая каляровая гама, а таксама даступныя цэны - заваявалі давер пакупнікоў. Сыравіна, якую мы выкарыстоўваем для вытворчасці нашай прадукцыі - экалагічныя тканіны вядучых вытворцаў Францыі, Італіі, Чэхіі, Германіі. Мадэльны шэраг пастаянна абнаўляецца. Мы маем на мэце, каб жанчыны, набываючы бялізну "Helena", адчувалі сябе выключна камфортна, былі чароўныя і сэксуальныя.

Вытворчасць

Шарм, чароўнасць, вытанчанасць, сэксуальнасць - гэта не проста рысы, якімі марыць валодаць кожная жанчына, але і адрозныя рысы сапраўднай пані ці паненкі.

Патрэбна толькі даць ёй магчымасць набыць «правільную» жаночую бялізну. Безумоўна, рынак ніжняй бялізны і гарсэтных вырабаў цяпер досыць насычаны і абраць пэўнага вытворцу вельмі складана. Пакупніцаў у першую чаргу прывабліваюць не толькі дызайн і каляровая гама, але і якасць матэрыялу.

 

Менавіта гэта і прапануе беларускі вытворца жаночай ніжняй бялізны "Стыль-Інвест", які ўпэўнена працуе на беларускім рынку на працягу ўжо шасці гадоў. Ніжняя бялізна і гарсэтныя вырабы гэтай кампаніі, вядомыя пад гандлёвай маркай "Helena", сапраўды, дазваляюць здзяйсняцца ўсім самым запаветным марам юных паненак і пані. Уся справа ў тым, што вытворца здолеў аб'яднаць у сваёй прадукцыі адразу некалькі выдатных якасцяў. Якіх жа ж? Дзякуючы чаму беларуская гандлёвая марка Helena змагла заваяваць давер і дамаглася поспеху?

Дзівосны і жаноцкі дызайн

Сучасны свет вельмі дынамічны. Зменлівая ў ім і мода. Але, часам, нараджаючы крэатыў, паспешнасць прыводзіць да дысанансу. І гэтая тэндэнцыя негатыўна адбіваецца на дызайне многіх вырабаў сучаснай бялізны. На шчасце, бялізна Неlena - прыемнае выключэнне. У кожнай мадэлі гэтай гандлёвай маркі адчуваецца гармонія. Але пры гэтым такую бялізну ніяк не назавеш кансерватыўнай ці сумнай.
Грунтуючыся на лепшых традыцыях і выкарыстоўваючы вытанчаныя карункавыя і трыкатажныя тканіны, новыя калекцыі бялізны пастаянна ўражваюць. Багатая колеравая палітра мадэляў і шырокі памерны шэраг дазволяць знайсці кожнай жанчыне тую бялізну, якая найлепшым чынам падкрэсліць яе індывідуальнасць, стыль, раскрые самыя лепшыя якасці.

Якасныя матэрыялы

Безумоўна, якой бы выдатнай не была праца дызайнераў, закройшчыкаў і швачак, якасць вырабаў шмат у чым залежыць ад матэрыялаў, якія выкарыстоўваюцца. І, разумеючы гэта, беларускі вытворца працуе толькі з дыхтоўнымі, экалагічна чыстымі і высокатэхналагічнымі тканінамі з Італіі, Францыі, Чэхіі і іншых краінаў.

Наша гісторыя

Бездакорнасць працы майстроў

Вельмі часта, калі мы бачым якасную рэч, мы не думаем пра абсталяванне, на якім яна была выраблена, але ж гэта мае немалаважнае значэнне. Тэрмін службы бялізны залежыць не толькі ад надзейнасці шва і роўнасці радка, але і ад схільнасці вырабу да дэфармацыі.
Жаночую бялізну Неlena адрознівае дакладны высокапрафесійны крой, дасканалы пашыў і бездакорная апрацоўка швоў. Гэта дазваляе вырабам выглядаць прывабна, а іх гаспадыням адчуваць сябе шчаслівымі.

Адкрытасць да партнёрства

А вось, ідучы насустрач крамам і гандлёвым кропкам, «Стыль-Інвест» настроены вельмі рашуча. Гандлюючы значнымі партыямі, мы зацікаўлены ў цесным супрацоўніцтве з дробнымі прадаўцамі жаночай бялізны. Гандлёвую марку Неlena ўжо добра ведаюць не толькі беларускія, але і расійскія, украінскія, а таксама прыбалтыйскія прадаўцы. І ўвага да жаночай бялізны беларускага вытворцы з іх боку не згасае. Бо яны ведаюць, што паспяховасць дадзенага брэнда прынясе поспех і ім, а спажывец заўсёды чакае якасны і прывабны тавар, які ніколі не прымусіць расчаравацца.

Css

Muse

Dw

JQuery

Fl

Супрацоўніцтва
 Фірма «Стыль-Інвест» вырабляе жаночую бялізну і гарсэтныя вырабы пад гандлёвай маркай Helena (станікі, жаночыя трусы, жаночыя камплекты, камбінацыі, кашулі, пеньюары, паясы для панчох і іншыя).

 Шаноўнае спадарства! Мы рады будзем супрацоўнічаць з вамi. Прапануем асартымент жаночай бялізны, які абнаўляецца ўвесь час, пад гандлёвай маркай Helena па цане вытворцы. Аб'ёмы закупаў могуць быць любыя (ад самых маленькіх), прадстаўляем увесь памерны шэраг, поўны камплект беларускіх ці расійскіх дакументаў, сертыфікаты адпаведнасці мытнага звязу (ЕАС).

 Нашы вырабы можна заказаць і забраць у Мінску, або мы адправім іх аўтамабільным, чыгуначным ці авіятранспартам у любую кропку сьвету.

 Мы зацікаўлены ў супрацоўніцтве як з аптовымі складамі, так і з крамамі і прыватнымі прадпрымальнікамі. Для пастаянных кліентаў дзейнічаюць бонусы і скідкі.

 З ЗАДАВАЛЬНЕННЕМ АДКАЖАМ НА ВАШЫ ПЫТАННІ - ТЭЛЕФАНУЙЦЕ па тэл.: +375 29 763-88-38, +375 29 761-06-05, +375 17 256-39-73.
Для нас важны кожны кліент!
МОДНАЯ КАЛЕКЦЫЯ

Адрас: 220140, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Прытыцкага, д. 62, корпус 2 пакой 101 (станцыя метро "Кунцаўшчына")

 

Тэлефон/факс: +375 17 256-39-73

Тэлефон: +375 17 365-06-66

Аддзел продажаў: +375 29 7638-838

Аддзел рэкламы: +375 29 7610-605

Аддзел лагістыкі +375 29 7695-360

E-mail:  stil-invest@mail.ru, helena.stil.invest@gmail.com

УНН 190662678

 

Напішыце нам

Загрузка...

Памылка.

Дзякуй. Паведамленьне адпраўлена.

КАНТАКТЫ

Яндекс.Метрика

helena.stil.invest@gmail.com

© helena.by. OOO "Стиль-Инвест"

+375 29 7610-605